Шаноўнае спадарства, выкладаю тут пэўныя прапановы і пытанні тэрміналагічнага характару. Буду ўдзячны за меркаванні.
І. НЯМЕЦКАГА ПАХОДЖАННЯ
1. Польск. Jaźń. Прэзентуючы погляды Канта, Фіхтэ, Гегеля ды іншых ідэалістаў, а таксама «адгегельных» матэрыялістаў (Фаербах, Маркс, Энгельс...), Калакоўскі часцяком выкарыстоўвае гэты тэрмін – jaźń. Выглядае на тое, нямецкім першаадпаведнікам з'яўляецца тут Selbstbewusstsein. У такім выпадку, падаецца, што найлепшым беларускім адпаведнікам тут будзе самасвядомасць.
Варта, аднак, прыкмеціць, што польск. jaźń ужываецца таксама на абазначэнне псіхалагічна-аналітычнага тэрміну Selbst, а гэты тэрмін па свайму значэнню мае мала супольнага з кантаўска-гегеле-марксаўскім тэрмінам Selbstbewusstsein. Гэты другі тэрмін лепш перадаваць словам самасць.
2. Адначасна пэўнай загадкай для мяне застаецца, адпаведнікам якога нямецкага тэрміну з'яўляецца слова samoświadomość. Беручы пад увагу, што Калакоўскі – не з тых, хто дужа дбае пра тэрміналагічную дысцыпліну, мяркую, што за гэтым таксама хаваецца нямецкае Selbstbewusstsein... Такім чынам, jaźń (у кантэксце кантаўска-гегеле-марксаўскай філасофіі) і samoświadomość перадаю аднолькава – як самасвядомасць.
3. Але ёсць яшчэ адна загадка: адпаведнікам чаго ёсць samowiedza і samopoznanie? (Кантэкст той самы: гегеле-марксаўскі.) Samowiedza – калі калькаваць польскі тэрмін – было б: «самаведанне» або «самаведа». Спрабаваў выясніць, якія нямецкія тэрміны маглі б хавацца за гэтымі словамі. Здаецца, што ў Калакоўскага абодва гэтыя польскія словы адносяцца да аднаго і таго ж нямецкага - Selbsterkenntnis, а гэты панятак было б лепш перадаваць пры дапамозе слова «самапазнанне»
4. Фундаментальны для гегельянскай і марксісцкай філасофій тэрмін: znoszenie (тыпу тэза “znosi” антытэзу і паўстае сінтэз). Тут ужо лёгка ўстанавіць, што нямецкім першаадпаведнікам з'яўляецца Aufheben. Французскія варыянты адпаведнікаў (няма кансэнсусу наконт аптымальнага): relève, sursomption, suppression. Няма таксама кансэнсусу наконт таго, як на ангельскую перакладаць. Шукаючы беларускі адпаведнік разважаў: скасаванне, знясенне, зняццё. Спыніўся на апошнім. Аднак, у залежнасці ад кантэксту – з прагматычных меркаванняў, дзеля большай зразумеласці – думаю, можна выкарыстоўваць і скасаванне.
5. У выпадку транслітарацыі нямецкіх уласных назоваў: як перадаваць дыфтонгі ei, eu, напр. Heidegger, Feuerbach? Ай, оj? Было б тады: Гайдэгер, Фоербах?
6. Vernunft – розум? Verstadt – развага? (У перакладанні на польскую няма кансэнсусу.)
7. Młodoheglizm, młodohegliści, ням. Junghegelianismus, Junghegelianer. У выпадку назвы носьбітаў плыні цалкам нармальна выглядае перадванне двума словамі: маладыя гегельянцы. А вось на абазначэнне самой плыні: маладое гегельянства – гучыць дзіўнавата...
ІІ. ІНШЫЯ ТЭРМІНЫ
1. sąd (iudicium, judgment) – вырак? (Пацюпа-Бабкоў), суджэнне?
2. sądzenie – выракаванне?
3. władze (umysłu) – здольнасці (інтэлекту)? моцы (інтэлекту)?
Władze poznawcze – пазнавальныя здольнасці? пазнавальныя моцы?
4. założenie (assumption) – перадпасылка (у некаторых кантэкстах: умова, перадумова)
5. przesłanka (premise) – спасылка
6. cnota (arete, virtus, virtue, добродетель) – здаецца, што фармуецца кансэнсус наконт перакладання (хаця гэта цяжка назваць перакладаннем, бо гэта звычайны паланізм) гэтага як цнота... Не дужа даспадобы такі пераклад. Разважаю над варыянтамі: часнота (польск. cnota ўтворана ад cny (этымалагічна і семантычна павязана з усходнеславянскім чэсны), альбо: доблесць. Апошні варыянт падаецца найбольш адпаведным.
7. рodmiotowy – суб'ектны (не тое самае, што суб'ектыўны!)
8. spekulatywny – вельмі не хацелася б капіяваць лац. тэрмін, тым больш, што «спекулятыўны» надта ж ужо моцна будзе асацыявацца з фінансавымі спекуляцыямі. Мо лепш: сузіральны? а можа: адлюстравальны?
9. człowieczeństwo / ludzkość – чалавецтва / чалавецтва? ці: чалавецкасць / чалавецтва? (першае слова: człowieczeństwo паклікана ўказваць на «сутнасць» быцця чалавекам, другое: ludzkość на калектыўны аб'ект, якім ёсць мноства ўсіх людзей)
10. а) zmysł (у эпістэмалагічным разуменні) – схільны перакладаць як чуццё? Іншыя варыянты: пачуцце (з націскам на другі склад), орган пачуцця (на маю думку, нязручны тэрмін у якасці эпістэмалагічнага);
б) zmysłowy – чуццёвы? сэнсуальны?пачуццeвы (схіляюся да першага, дапускаю – як пабочны варыянт – другі);
zmysłowe postrzeganie – чуццёвае ўспрыманне, сэнсуальнае ўспрыманне, zmysłowe poznanie - чуццёвае пазнанне, сэнсуальнае пазнанне;
в) zmysłowość – чуццёвасць? сэнсуальнасць? Пачуццевасць? Схільны да першага варыянту.
10. przedstawienie – рэпрэзентацыя?
11. ograniczony / skończony, nieograniczony / nieskończony – дужа праблемныя тэрміны
a) skończony – скончаны ??? (аднак гэта больш у значэнні: завершаны), абсяжны??? ахопны?? абдымны?? адрэзкавы??? межавы... акроены, абрысны... Урэшце спыніўся на лацінізме: фінітны...
б) nieskończony – бясконцы, неабсяжны? неахопны? неабдымны?
в) ograniczony, nieograniczony – абмежаваны, неабмежаваны
12. Przygodny (lat. contingens, en. contingent) – пачаткова схіляўся да варыянту выпадковы. Але пасля больш грунтоўнага аналізу прыйшоў да думкі, што трэба перакладаць нейк так: здаральны, здарэнчы. Przygodność (lat. contingentia, en. contingence) – здаральнасць, здарэнчасць.
13. dzieje – неперакладальны польскі тэрмін, адпаведнік лац. res gestae, які не абавязкова значыць тое, што і гісторыя. Значыць нешта такое: гістарычны працэс, або гістарычныя падзеі. Перакладаю ў залежнасці ад кантэксту: гісторыя, гістарычны працэс, падзеі.
14. możność (potentia) (арыстотэлеўскі тэрмін) – патэнцыя? магута? можнасць? можліва? моства?
15. Stawanie się - станаўленне
16. istota (у польскай мове можа значыць розныя рэчы): 1) сутнасць; 2) існасць, істота
17. Nadrzędny / podrzędny. Гэта даволі важная пара лагічных тэрмінаў, таму мусяць існаваць нейкія ўстойлівыя адпаведнікі. Мяркую, што можа быць так: надпарадкаваны / падпарадкаваны.
Напр.: Nazwa „zwierzę” jest nadrzędna wobec nazwy „człowiek” - Назва «жывёла» - надпарадкаваная ў стасунку да назвы «чалавек». Nazwa „Sokrates” - podrzędna wobec nazwy „człowiek” - Назва «Сакрат» - падпарадкаваная ў стасунку да назвы «чалавек».
18. Nadrzędność / podrzędność – надпарадкаванасць / падпарадкаванасць.
ІІІ. НЕКАТОРЫЯ ПРАПАНОВЫ-ЭКСПЕРЫМЕНТЫ НАКОНТ
«ПУРЫСТЫЧНЫХ» ВЕРСІЙ ТЭРМІНАЎ
(некаторыя словы ўжо ўжываюцца (часам без семантычнага замацавання))
1. konstytutywny – асноватворчы (асноватворны)
2. fundamentalny – асновасяжны
3. ujęcie świata - светаразуменне
4. obraz świata – светабачанне
5. postrzeganie świata – светаўспрыманне
6. teodycea - богаапраўданне ?
7. okres - часазрэз ?